Вы праглядаеце журнал [info]sviatar

ВЕРУЮЩИЙ ИЛИ ФАНАТИК?

sacerdos in aeternum
"Чем отличается истинно верующий человек от фанатика? Верующий готов умереть за веру, а фанатик - убить".
(неизвестный автор)

(photo by: religia.onet.pl)
sacerdos in aeternum
Пятнічны пост – гэта адзін са спосабаў ушанвання Мукі Езуса Хрыста, а таксама форма пакаяння і малітвы. Паводле Касцёльнага права, на тэрыторыі Беларусі пятнічны пост абавязкова павінен быць выражаны як мінімум у паўстрыманні ад спажывання мясной ежы. Гэтая норма абавязвае кожнага католіка ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў, які знаходзіцца ў пятніцу на тэрыторыі нашай краіны і яго фізічнае здароўе дазваляе на пост.
Пятнічны пост ад мяса не абавязвае, калі: 1) на гэты дзень прыпадае вялікая касцёльная ўрачыстасць (агульная або лакальная), 2) прыпадае час урачыстай Актавы (тыдня пасля) Калядаў і Вялікадня, 3) асоба (або група) атрымала спецыяльны дазвол касцёльнай улады, вызваляючы яе ад посту (па вельмі сур’ёзнай прычыне), 4) медычна забаронена такім чынам пасціць, 5) не абавязвае наяўны ўзрост (да 14-ці і пасля 60-ці), 6) асоба знаходзіцца ў далёкім падарожжы, 7) асоба крайне цяжка працуе фізічна, 8) асоба ніякім чынам нідзе не можа знайсці постных прадуктаў харчавання (тут: спажыванне мяса – адзіны сродак, каб не памерці з голаду) , 9) асоба знаходзіцца на тэрыторыі краіны, дзе мясны пост заменены іншай духоўнай практыкай.
Вегетарыянцам (зыходзячы з таго, што яны і так не спажываюць мяса) рэкамендуецца (з дазволу духоўніка або спаведніка) ўзяць пост іншага характару (напр. паўстрыманне ад слодычы і да т.п.). Сэнс у тым, каб пост быў “малітвай цела”, спрыяў духоўнаму развіццю асобы.


(photo by: nowejeruzalem.pl)
sacerdos in aeternum
“Ніхто не застрахаваны ад меркантыльных спакусаў, я і сама раней наводзіла на людзей сурокі (порчу) за грошы… Але аднойчы я зразумела, што ўсе мае ўчынкі дрэнныя… Дапамагаючы адным, я калечу іншых. Я зразумела, што ісці на здзелку з д’яблам заўсёды небяспечна”. Гэта словы адной вядзьмаркі - зоркі папулярнага расейскага шоў, якое прапагандуе магію і акультызм. Ужытая тут цытата – гэта не ўрывак з пакаяння чараўніцы. Наадварот. Гэта спроба пераканаць людзей у тым, што акультызм – гэта добра і карысна. Дастаткова толькі адрозніваць “белую” магію ад “чорнай”. Чытаць болей... )

(photo by: olx.com.ua)
sacerdos in aeternum
Во что может превратиться человек, заботясь о хороших чертах характера?



(фото от: http://vk.com/club18261552)

ШТО ЗНАЧЫЦЬ "ЧАРНОБЫЛЬ"?

sacerdos in aeternum
26 красавіка. 26-гадавіна аварыі ў Чарнобылі. Узгадваю, як у мінулым годзе ўпершыню ў жыцці я трапіў у радыяцыйную зону высялення. Дапамагаў мясцовым святарам перад Вялікаднем наведаць састарэлых і хворых католікаў, якія засталіся ў паўразбураных і забытых вёсачках на беларуска-украінскім памежжы, у мёртвай зоне. Першае, што ўразіла, гэта руіны населеных пунктаў. А яшчэ больш уражвала, калі на фоне запушчанасці і бязлюднасці раптам паўставала перад вачыма абжытая хата.
Чытаць болей... )

(photo by: newzz.in.ua)

ХТО СТВАРЫЎ СВЕТ?

sacerdos in aeternum
У 2007 годзе адбылася беспрэцэдэнтная для дэмакратычнага свету падзея. Група палітыкаў, утвараючых Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, выступіла з рэзалюцыяй, у якой фактычна забараняла вучоным карыстацца навуковай тэорыяй стварэння свету Богам (крэацыянізмам). І ў той жа час рэзалюцыя заклікала асноўваць сучасную навуку толькі на тэорыі самастварэння свету (эвалюцыянізме). Навуковы крэацыянізм рэкамендавалася забараніць і замкнуць толькі ў межах рэлігіі. Што ж такое здарылася ў навуковым свеце, што змусіла палітыкаў умяшацца ў навуку і накласці табу на тэорыю стварэння свету?
Чытаць болей... )

(photo by: niepoprawni.pl)
sacerdos in aeternum
(…) У папярэдніх разважаннях мы заўважылі, што сур’ёзная хрысціянская тоеснасць грунтуецца на вернасці Богу і трываласці ў выкананні Яго запаведзяў. Усё гэта патрабуе няспынных намаганняў у адкрыванні, пазнаванні і ўсведамленні ўсяго таго, што з дапамогай Касцёла мы пазнаём пра Бога, чалавека і акружаючы нас свет. Таксама мы звярнулі ўвагу на тое, што сапраўдная вера натуральным чынам патрабуе выражэння. Бо, як вучыць святы Апостал Якуб, “вера без учынкаў мёртвая” (Як 2, 26). Рэлігійнасць чалавека імкнецца да знешняга самавыражэння. Шматвяковая гісторыя Касцёла адкрывае перад сучасным католікам багатую спадчыну літургіі, сімвалаў, традыцый і звычаяў. Таму сучасны вернік стаіць перад вялікім дарам і выклікам – пазнаць і зразумець скарбы знешніх выразаў веры. Як важна навучыцца не толькі правільна выконваць усе практычныя прадпісанні Касцёла, але разумець тое, да чаго заклікае нас Традыцыя, паказваючы правераныя вякамі шляхі хрысціянскай веры і маралі. (…)
Сёння мы працягваем абмеркаванне розных тыпаў рэлігійнасці, якія адкрываем у асяроддзі сучасных хрысціянаў. Давайце прыгледзімся да той катэгорыі вернікаў, якія ў штодзённым жыці часта акрэсліваюцца як “фармалісты” або “абрадаверцы”. Чытаць болей... )

(photo by: www.4jc.ru)
sacerdos in aeternum
(…) Прыхільнікі секулярызма схіляюцца да меркавання, што адносіны паміж чалавекам і Богам належыць цалкам спіхнуць у сферу прыватнага жыцця асобы. У той жа час крытыкі выцяснення рэлігіі звяртаюць увагу на драматычныя наступствы агрэсіўнай секулярызацыі мінулага стагоддзя. Яны сцвярджаюць, што дэхрысціянізацыя або атэізацыя некаторых грамадстваў дала пачатак крызісным працэсам спачатку ў духоўным жыцці, пасля - маральным, а нават і ў сацыяльна-эканамічным. Існуе таксама нямала прыхільнікаў погляду, што менавіта агрэсія адносна веры ці нейкай канфесіі нагнятае радыкальныя, небяспечныя настроі сярод людзей з нізкай духоўнай культурай. Гэта можа спрыяць выкарыстанню рэлігійнага фактару ў распальванні канфліктаў і тэрарыстычнай дзейнасці. Чытаць болей... )

(photo by: deon.pl)

ТРЫ ЎРОКІ ЎВАСКРАСЕННЯ

sacerdos in aeternum
“Калі б Хрыстус не ўваскрос, дарэмнай была б нашая вера” (пар. 1 Кар 15, 14)
Што для сучаснага хрысціяніна азначае факт паўстання з мёртвых Хрыста? Як гэта аднесці да жыцця канкрэтнага верніка? Каб адказаць на гэтыя пытанні, варта прыгледзецца да тых, хто быў непасрэдным сведкам Мукі, Смерці і Ўваскрасення Езуса. Варта звярнуцца да досведу апосталаў і аднесці іх вопыт да жыцця хрысціяніна ХХІ ст.

Нават павярхоўнае знаёмства з біблейскім тэкстам малюе нам драматычную карціну таго, што перажылі сведкі Мукі і Смерці Хрыста. Забойства Езуса забіла ў вучнях яшчэ кволую веру ў перамогу дабра і справядлівасці, надзею на вызваленне з духоўнага і сацыяльнага рабства, магчымасць жыць любоўю. Здаецца, знішчэнне узнёслых і светлых спадзяванняў у сэрцах апосталаў было найбольшай драмай. Справа Езуса, якой Ён прысвяціў столькі намаганняў і ўсё Сваё жыццё, выглядала праваленай. Вучні разбегліся, пахаваліся, не ведалі, што далей рабіць. Большасць з іх маладушна баялася аднаго: “Толькі б не я быў наступным!”
Чытаць болей... )

(photo by: fronda.pl)
sacerdos in aeternum
… Сёння пастараемся звярнуць увагу на пытанне аб кандыцыі нашага духа, патэнцыяле нашай рэлігійнасці. Бо знешняе асяроддзе поўнасцю падпарадкоўвае сабе толькі слабых людзей. А ўнутрана моцная асоба можа сама вырашаць, каму і наколькі давяраць. Яна мае шанец на выжыванне нават у духоўна небяспечным асяроддзі. Чытаць болей... )

(гэта фрагмент тэксту з цыклу аўдыё-праграм, якія транслююцца Беларускай службай Ватыканскага радыё http://www.radiovaticana.org/bie/index.asp)
(photo by: onet.pl)

Profile

sacerdos in aeternum
[info]sviatar
Андрэй Р.

Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com